wd wp Пошук:

Мнаганожка звычайная

Мнаганожка звычайная, Плавун, Плывун[1][2] (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей роду Мнаганожка сямейства Мнаганожкавыя.

Распаўсюджванне і асяроддзе пражывання

Барэальны горна-лясны рэліктавы від. Распаўсюджаная ва ўмеранай частцы Паўночнага паўшар’я (лясная, горна-лясная, субальпійская, горна-тундравая зоны), у шэрагу месцаў умеранага пояса. Сустракаецца ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах Усходняй Еўропы, Крыме, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы.

Расце ў рашчэлінах скал і на замшэлых камянях. На тэрыторыі Беларусі месцы росту: мінеральныя грунтавыя агаленні на схілах у далінах рэк і катлавінах азёр; радзей пні, каранёвыя лапы, паваленыя ствалы дрэў і замшэлыя валуны ў мяшаных, сасновых, саснова-яловых і шыракалістых лясах і зараснікі хмызняку. Адзіная папараць-эпіфіт, якая расце ў Сярэдняй Расіі.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Нізкарослая вечназялёная папараць з скурыстымі, пальчата-складанымі лістамі да 20 см даўжынёй.

Карэнішча паўзучае, пакрыта залаціста-карычневай лускою, мае салодки смак, дзякуючы якому атрымала народную назву «салодкі корань».

Сорусы размешчаны ў два шэрагі ўздоўж цэнтральнай жылкі, першапачаткова яны залацістыя, пазней цямнеюць. Споры саспяваюць ў першай палове лета[3].

Ахова

Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы.[4]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  3. Мнаганожка ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін
  4. Мнаганожка звычайная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Мнаганожкавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны