Метрасексуа́л (англ.: Metrosexual, па-беларуску — франт) — тэрмін, уведзены ў 1994 годзе брытанскім журналістам Маркам Сімпсанам для азначэння сучасных мужчын любой арыентацыі, якія маюць яскрава выражаны эстэтычны густ і трацяць шмат часу і грошай на ўдасканаленне свайго выгляду і спосабу жыцця.
Тэрмін «метрасексуал» — процілегласць тэрміну «мача». Метрасексуалы — шанавальнікі ўсяго вытанчанага, цудоўнага, дбаюць пра свой выгляд, наведваюць касметычныя салоны, прытрымліваюцца моды.
У XIX стагоддзі падобны культурны феномен быў вядомы пад назвай дэндзі. Пазней з’явіўся ідэалагічна супрацьлеглы тэрмін — «рэтрасексуал», г.з. мужчына, які прытрымліваецца традыцыйных поглядаў на адносіны з жанчынамі і мужчынскай манерай апранацца.
Найбольш вядомыя метрасексуалы: