Метлюжок цыбульны[3] (Poa bulbosa) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[4].
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-50 см, якая ўтварае друзлую дзярновіну. Сцеблы гладкія, тонкія.
Лісце вузкае, ніткападобнае, шаравата-зялёнае, у 5-10 разоў карацей похвы. Похвы пры аснаванніпарасткаў пашыраныя, патоўшчаныя, якія ўтвараюць цыбульнападобныя патаўшчэнні[4][5].
Анемафіл. Суквецце — густая сціснутая мяцёлка яйкападобнай формы. Каласкі вівіпарныя, даўжынёй 3,5—7 мм, з 4-12 кветкамі. Каласковыя лускі шырока яйкападобныя, тонка завостраныя; ніжнія лускі па кілю і жылках апушаныя. Калус з невялікім пучком звілістых валасінак. Цвіце з красавіка па чэрвень[4][5].
Жыве ў стэпах, паўстэпах, на пясках, прырэчных галечніках, камяністых і шчабністых схілах[5].
Насяляе ў Сярэдняй Азіі, Кітаі, Паўднёвай і Сярэдняй Еўропе[4].
У Расіі сустракаецца ў Сібіры, у Паволжы, на Каўказе і Паўднёвым Урале.
Жывародная форма віду вядомая як Poa bulbosa var. vivipara (= Poa bulbosa subsp. vivipara)[4].
Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[6]
Занесены ў Чырвоныя кнігі Новасібірскай вобласці і Рэспублікі Татарстан. Адзначаны на тэрыторыі шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[7].