wd wp Пошук:

Металкор

Металкор (англ.: Metalcore) — тэрмін, які ўжываецца для апісання жанраў музыкі, якія ўтрымоўваюць элементы хардкор-панка і хэві-металу. Тэрмін набыў сваё сучаснае значэнне ў сярэдзіне 90-х, калі быў ужыты для такіх гуртоў, як Earth Crisis, Deadguy і Integrity. Самая ранняя з іх, Integrity, пачаткі сваю дзейнасць 1989. Металкор адрозніваецца ад іншых формаў зліцця панка і металу наяўнасцю ў музыцы брэйкдаўнаў:[3] павольных пройгрышаў, якія падахвочваюць да слемінгу.

Гісторыя

Красовер трэш

У выніку зліцці хардкора і металу, утварыўся красовер трэш, ў горадзе Беркелі штата Каліфорнія, у клубе Ruthie’s, у 1984 годзе[4]. Тэрмін металкор пачынаюць ужываць для пазначэння красовер гуртоў[5]. Хардкор гурта Corrosion of Conformity,[6][7][8][9] D.R.I.[10] і Suicidal Tendencies[11][12] гуляюць у жанры блізкім да трэша металу. Гэтая сцэна ўплывае на музыку скінхэдаў нью-йоркскага хардкора, якая таксама пачынаецца ў 1984 годзе і ўключае ў сябе такія гурты, як Cro-Mags,[13] Murphy’s Law, Agnostic Front[14][15] і Warzone.[16] Самымі ўплывовымі з іх былі Cro-Mags, што вызнавалі straight edge. Іншымі нью-ёркскімі straight edge гуртамі з’яўляюцца Gorilla Biscuits, Crumbsuckers і Youth of Today, якія распрацавалі жанр youth crew.

Металік хардкор

Паміж 1989 і 1995 паўстала новая хваля металкор гуртоў. Яна ўключае Integrity, Earth Crisis, Converge, Starkweather, Judge, Bloodlet, Strife, Rorschach, Cave In, Vision of Disorder, Hatebreed і Candiria. На гучанне гурта Integrity аказалі ўплыў такія гурты, як Cro-Mags, Slayer і Joy Division. Earth Crisis, Converge і Hatebreed выпрабавалі ўплыў дэт металу. Гурты Biohazard, Coalesce і Shai Hulud таксама з’яўляюцца важнымі прадстаўнікамі ранняга металкора. Часам усе гэтыя гурты завуць металік хардкорам (metallic hardcore)[17].

Маткор

Маткор бярэ свой пачатак з сярэдзіны 90-х, з прац Converge, Botch[18][19] і The Dillinger Escape Plan[20]. Тэрмін мат рок і маткор не тоесныя, але абодва яны характарызуюць музыку з нетыповымі для рока рытмамі. Маткор з’яўляецца цяжэйшай у стаўленні да мат року. Ion Dissonance, Fear Before the March of Flames, Behold… The Arctopus і The Number Twelve Looks Like You з’яўляюцца маткор гуртамі.

Мелодык металкор

У канцы 90-х узнікае трэцяя хваля металкора, арыентаваная на больш меладычнае гучанне. Такія гурты, як Trivium, Bullet For My Valentine, Still Remains, Darkest Hour, Poison the Well, Underoath і Atreyu з’яўляюцца найболей камерцыйна паспяховымі[21]. Вялікі ўплыў на гучанне гэтых гуртоў аказаў мелодык дэт метал, у прыватнасці такія гурты, як In Flames і At the Gates[22][23]. У песнях часта выкарыстоўваецца чысты вакал[24][25][26].

Дэткор

Гэта сплаў металкора і дэт металу[27]. Першапраходцамі жанру былі Despised Icon[27] і Job for a Cowboy. Гучанне больш цвёрдае чым у іншых жанраў металкора і характарызуецца хуткай хуткасцю, дысанансам і частай зменай танальнасці. Іншымі прадстаўнікамі дэткора з’яўляюцца Bring Me The Horizon, As Blood Runs Black, Through the Eyes of the Dead, Suicide Silence, All Shall Perish і германскія Heaven Shall Burn. Хрысціянскі гурт Underoath таксама ўтрымоўвае прыклады дэткора ў першых двух альбомах.

Зноскі

  1. (нявызн.), Alternative Press (July 7, 2008), стр. 110.
  2. Christopher Pearson, “Beer and Loathing in New Jersey: Earth Crisis in Concert”, January 20, 1999. Access date: June 20, 2008. Wayback Machine archive
  3. «The best part of every metalcore song is the breakdown, the part where the drums drop out and the guitars slow their frantic gallop to a devastating, precise crunch-riff and everyone in the moshpit goes extra nuts.» — Tom Breihan. «Status Ain’t Hood». «Live: Trivium, the Jackson 5 of Underground Metal». The Village Voice Daily Voice. October 11, 2006. Архівавана 21 верасня 2008. Access date: July 21, 2008.
  4. Blush, p. 115
  5. Felix von Havoc, Maximum Rock’n’Roll #198 Архівавана 5 чэрвеня 2008. Access date: June 20, 2008
  6. Blush, p. 193
  7. MyWire | Muze: Corrosion Of Conformity Архівавана 13 студзеня 2012.
  8. http://digitalnewspapers.libraries.psu.edu/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. Pickups. | Guitar Player (February, 2001)
  10. Peter Jandreus, The Encyclopedia of Swedish Punk 1977—1987, Stockholm: Premium Publishing, 2008, p. 11.
  11. Christe, Ian: Sound of the Beast: The Complete Headbanging History of Heavy Metal (2003), p. 184
  12. Rockpages.gr interview with Suicidal Tendencies Архівавана 6 снежня 2008.
  13. Best Heavy Metal Albums Of 1986
  14. The Gauntlet :: Shadows Fall — Heavy Metal — News — Shadows Fall Videos — Shadows Fall Ringtones — mp3s — Tabs — Wallpaper — lyrics
  15. Blush, p. 186
  16. Blush, p. 188
  17. J. Bennett, “Converge’s Jane Doe, Revolver, June 2008
  18. Botch — We Are The Romans Review
  19. San Francisco Bay Guardian : Article : The Gap’s attack on kids Архівавана 12 лютага 2009.
  20. TV3 > News > Story > Mathcore band the ‘Dillinger Escape Plan’ visit NZ
  21. «Taste of Chaos», Revolver, June 2008. p. 110.
  22. Allmusic Review, Atreyu, Suicide Notes and Butterfly Kisses Access date: June 24, 2008
  23. Metal Injection, August 28, 2007 Access date: June 24, 2008
  24. Suicide Notes and Butterfly Kisses review Архівавана 12 лютага 2009.
  25. Metalrage, 12/30/07 Access date: June 24, 2008
  26. El Paisano, 9/12/07 Архівавана 14 студзеня 2009. Access date: June 24, 2008
  27. 1 2 metalinjection.net Cosmo Lee: “…All Shall Perish…Alienacja (Poland), Despised Icon (Montreal), and Whitechapel (Knoxville, TN)… They’re all textbook “deathcore, " fusing death metal and hardcore punk.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жанры металу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Металкор
Катэгорыя·Музычныя жанры
Катэгорыя·Жанры панк-року
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты