wd wp Пошук:

Метаксія Мігранаўна Сіманян

Метаксія́ Мігра́наўна Сіманя́н (арм.: Սիմոնյան Մետաքսյա Միհրանի; 21 лютага 192611 жніўня 1987) — савецкая армянская актрыса тэатра і кіно, педагог. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1950).

Біяграфія

Метаксия Сіманян нарадзілася 21 лютага 1926 года ў Ашгабаце (цяпер у Туркменіі).

У 1933 годзе разам з сям’ёй пераехала ў Ерэван.

У 1948 годзе скончыла акцёрскі факультэт Ерэванскага мастацка-тэатральнага інстытута (курс Вартана Аджэмяна). З гэтага ж года актрыса Армянскага тэатра імя Сундукяна. Яе першай ролю была Ананэ ў камедыі «Яшчэ адна ахвяра» Г. Сундукяна, а партнёрамі па сцэне былі Авет Авецісян і Вольга Гулазян.

Праз годзгуляла Ніну ў драме «Маскарад» М. Лермантава. Гэта роля, створаная ў партнёрстве з Ваграмам Папазянам, Вагаршам Вагаршанам, Рачыя Нерсісянам прынесла актрысе вялікую славу і слыннасць. Тэма абароны годнасці жанчыны з’яўлялася цэнтральнай у творчасці актрысы.

У 1949 годзе згуляла роля Армануш у спектаклі «Гэтыя зоркі нашы», за якую, супольна з групай акцёраў, была ганаравана Сталінскай прэміі другой ступені ў вобласці літаратуры і мастацтва.

Рэпертуар М. Сіманян адрозніваўся шыратой і разнастайнасцю, пры гэтым яна аднолькава ўдала выступала ў п’есах айчынных, рускіх, заходнееўрапейскіх аўтараў. Яе лепшымі ролямі былі: Дэздэмона у п’есе «Атэла» У. Шэкспіра, Настасія Піліпаўна ў спектаклі па рамане «Ідыёт» Ф.М. Дастаеўскага, Марта у п’есе «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» Эд. Олбі.

Доўгія гады з’яўлялася вядучай актрысай Армянскага тэатра імя Сундукяна.

Гастралявала ў Маскве, Баку, Тбілісі, Бейруце, Дамаску і інш.

У кіно з 1947 года.

З 1968 года выкладала ў Ерэванскім мастацка-тэатральным інстытуце (цяпер — Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно) (з 1983 — прафесар).

Метаксія Сіманян памерла 11 жніўня 1987 года ў Ерэване, ва ўзросце 61 года. Пахавана на Тахмахскіх могілках.

Узнагароды і прэміі

Памяць

Мемарыяльная дошка (вул. Абавяна, дом 20)

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашгабаце
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга