wd wp Пошук:

Менедэм з Эрэтрыі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Менедэм.

Менедэм з Эрэтрыі (стар.-грэч.: Μενέδημος; 345/4 г. до н.э. — 261/0 г. до н.э.[3]) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік Эрэтрыйскай школы. Вывучаў філасофію спачатку ў Афінах, затым у Стыльпона і Федана. Сачыненні Менедэма не захаваліся, акрамя некалькіх заўваг у пазнейшых пісьменнікаў.

Пра яго філасофскія гледжанні маюцца адрывістыя звесткі. Афіней цытуючы Эпікрата, мяркуе, што Менедэм быў платонікам, але паводле іншых звестках ён аддаваў перавагу Стыльпону. Паводле Дыягена Лаэрцкага, Менедэм ідэнтыфікаваў дабро як карыснасць[4], адмаўляў каштоўнасць негатыўных меркаванняў, паколькі толькі афірмацыі выражаюць ісціну. У этыцы, паводле сведчанняў Плутарха[5] і Цыцэрона[6], ён высока шанаваў дабрадзейнасць. Цыцэрон таксама паведамляе, што Менедэм быў паслядоўнікам Мегарскай школы. Дыяген кажа, што Менедэм не пакінуў твораў, і Эрэтрыйская школа неўзабаве спыніла сваё сціплае існаванне.

Літаратура

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 лістапада 2018.
  2. OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.
  3. Tiziano Dorandi, Chapter 2: Chronology, in Algra et al. (1999) The Cambridge History of Hellenistic Philosophy, page 52. Cambridge.
  4. Дыяген Лаэрцкі, ii. 134-135
  5. Плутарх, De virt. mor. 2
  6. Цыцэрон, Academica ii. 42
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Цэнтральная Грэцыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 340-я гады да н.э.
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 265 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў