wd wp Пошук:

Мегарская школа

Мега́рская шко́ла (мега́рыкі) — адна з сакратычных школ старажытнагрэчаскай філасофіі, заснаваная Еўклідам з Мегары. Існавала ў IV ст. да н.э., спалучала ідэі Сакрата, элейскай школы і сафістаў.

Асноўныя інтарэсы мегарыкаў былі накіраваны на пытанні логікі, мастацтва, славеснай спрэчкі, эўрыстыкі; сакратаўскую этыку яны злучалі з элеацкім вучэннем аб вечным і нязменным Адзіным.

Прадстаўнікі: Еўбулід з Мілета, Дыядор Крон, да якіх узыходзяць шматлікія традыцыйныя сафізмы («Ілгун», «Куча» і г. д.), Стыльпон з Мегары, Клінамах, Філон Дыялектык і іншыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кірункі і школы антычнай філасофіі
Катэгорыя·Філасофія Старажытнай Грэцыі