wd wp Пошук:

Мелітон Кантарыя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кантарыя.

Мелітон Кантарыя (5 кастрычніка 192027 снежня 1993) — младшы сяржант Чырвонай Арміі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым пад кіраўніцтвам малодшага лейтэнанта А. П. Бераста ўзнялі Сцяг Перамогі на даху нямецкага рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў грузінскім сяле (цяпер горад) Джвары (па іншых дадзеных у вёсцы Ілоры Ачамчірскага раёна Абхазскай АССР). Па нацыянальнасці грузін. Да прызыву ў Чырвоную Армію ў 1938 працаваў у калгасе. У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года; разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й Ударнай арміі 1-га Беларускага фронту. Паводле афіцыйнай савецкай версіі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым паставіў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас бітвы за Берлін. Групай кіраваў малодшы лейтэнант А. П. Бераста, ён, як і Ягораў і Кантарыя, быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але ён быў узнагароджаны толькі ордэнам Чырвонага Сцяга.

За устанаўленне сцяга, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі Залатая Зорка за № 7090.

На шырока вядомым пастановачным фотаздымку карэспандэнта ТАСС Яўгена Халдзея «Сцяг Перамогі над рэйхстагам» 2 мая 1945 года ўдзельнічалі дагестанец Абдулхакім Ісмаілаў, кіяўлянін Аляксей Кавалёў і Аляксей Горычаў з Мінска.

Дэмабілізаваўся ў 1946, вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, займаўся дробным гандлем. Затым пасяліўся ў Сухумі, сталіцы Абхазскай АССР, дзе працаваў дырэктарам крамы. У 1947 уступіў у ВКП (б). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР. Падчас грузіна-абхазскага канфлікту быў вымушаны ў верасні 1993 пакінуць свой дом і перабрацца ў Тбілісі, а затым у Маскву, дзе неўзабаве і памёр. Пахаваны ў вёсцы Джвары Цаленджыхскага раёна.

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грузіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі штурму рэйхстага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Смаленска
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Цаленджыхскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грузіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»