wd wp Пошук:

Мелвін Зайс

Мелвін Зайс (англ.: Melvin Zais; 8 мая 1916 — 7 мая 1981) — генерал Арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай і В’етнамскай войнаў, кіраваў падаўленнем беспарадкаў у Балтымары.

Біяграфія

У 1933 скончыў сярэдняю школу. Затым пайшоў на журналіста ва Універсітэт Луізіяны, аднак правучыўся толькі адзін курс, пасля чаго перайшоў ва Універсітэт Нью-Гэмпшыра па спецыяльнасці паліталогія[4].

У 1937 годзе Зайс пачынае сваю ваенную кар’еру. Ён атрымлівае званне другога лейтэнанта ў Армейскім рэзерве ЗША. У 1940 годзе прызначаны ў парашутна-дэсантны батальён (пазней 501-ы парашутна-пяхотны полк). Падчас Другой сусветнай вайны Зайс быў камандзірам 3-га батальёна. Змагаўся ў Італіі і на поўдні Францыі, прымаў удзел у Ардэнскай аперацыі.

Пасля вайны скончыў Камандна-штабны каледж арміі ЗША, Штабны каледж Узброеных сіл і Нацыянальны ваенны каледж. 1 чэрвеня 1964 года ўзведзены ў брыгадныя генералы, 1 мая 1967 года — у генерал-маёры, 1 жніўня 1969 года — генерал-лейтэнанты.

У 1966 годзе ён стаў камандуючым 1-й пяхотнай дывізіі, якая на той момант знаходзілася ў Паўднёвым В’етнаме. У 1966—1968 гадах Зайс з’яўляўся дырэктарам аддзела індывідуальнай падрыхтоўкі і намеснікам начальніка штаба па кадрах арміі ЗША. У гэты час ён таксама ўзначальваў вайсковую групу сувязі, якая адказвала за ўдзел федэральных войскаў у падаўленні беспарадкаў у Балтымары ў красавіку 1968 года[5]. У 1968—1969 гадах узначальваў 101-ю паветрана-дэсантную дывізію ў В’етнаме. Затым, у 1969—1970 гадах, ён быў камандуючым 24-м корпусам, што знаходзіўся там жа.

Пасля вяртання з В’етнама Зайс служыў пры Аб’яднаным камітэце начальнікаў штабоў (1970—1972) і камандуючым 3-й арміі ЗША (1972—1973).

1 жніўня 1973 года Зайс быў узведзены ў званне чатырохзоркавага генерала і прызначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі НАТА ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Ён займаў гэтую пасаду да выхаду на пенсію 31 мая 1976 года.

Памёр 5 мая 1981 года ў Бафарце, Паўднёвая Караліна[6].

Зноскі

  1. 1 2 Melvin Zais // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Melvin Zais // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. Zais Building named after a distinguished war hero(нявызн.), The Herald News (August 27, 2012).
  5. Scheips, Paul (2005). The Role of Federal Military Forces in Domestic Disorders, 1945–1992. US Army Center of Military History. ISBN 9781517253783. https://history.army.mil/html/books/030/30-20/CMH_Pub_30-20.pdf.
  6. Josh Barbanel GEN. MELVIN ZAIS, 64, FORMER NATO CHIEF FOR SOUTHEAST EUROPE – Obituary(нявызн.). NYTimes.com (7 мая 1981).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Камандна-штабнога каледжа арміі ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Караліне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе