wd wp Пошук:

Мелардаленскі ўніверсітэт

Мелардаленскі ўніверсітэт (шведск.: Mälardalens universitet) — шведская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вестэрос.

Агульная характарыстыка

Універсітэт мае кампусы ў Эскільстуне і Вестэросе. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 16 000 студэнтаў і працуе каля 1 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 500 — выкладчыкі.

Універсітэт быў створаны ў сувязі з рэформай вышэйшай адукацыі ў 1977 годзе як Мелардаленская вышэйшая школа. 11 снежня 2020 года ўрад Швецыі прапанаваў установе атрымаць статус універсітэта з 1 студзеня 2022 года, што было ўхвалена парламентам Швецыі 21 красавіка 2021 года. Рашэнне аб змене назвы было прынята ўрадам 9 снежня 2021 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вестэрос
Катэгорыя·Універсітэты Швецыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1977 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта