wd wp Пошук:

Меланома

Меланома — злаякасная пухліна меланаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя метастазы. клеткі пухліны і навакольныя тканкі ўтрымліваюць меланін, але і нам вядомыя беспігментавыя меланомы. Развіваецца ў скуры, пігментавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў слізістай. У палове выпадкаў развіваецца з радзімак[1]. Утварэнне пухліны папярэджваецца выдаленнем радзімак у траўманебяспечных месцах. Спрыяльнымі чыннікамі з’яўляюцца націранне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый[2].

Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы меланомаў:

  1. якая распаўсюджваецца па паверхні (карычневая пляма з ружовымі і чорнымі ўкрапваннямі),
  2. вузлавая (сіне-чорны вузел).

Вузлы багатыя сасудамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.

Клеткі: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Меланацыты могуць групавацца ў клетачныя жмуткі, якія ідуць уздоўж сасудаў. Калі клеткі пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладанні пігменту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у мачу і праз нейкі час пасля забору мачы на аналіз надае ім цёмнае адценне. Меланацыты — клеткі нейрагеннага паходжання, якія напрацоўваюць меланін (бура-чорны пігмент), яны ёсць субстратам для развіцця злаякасных пухлін, названых меланома, або меланабластома. Пігментавы невус нельга прылічаць да сапраўдных пухлін, бо ён, як высветлілася, з’яўляецца заганай у развіцці.

Міжнародная сістэма дыягностыкі меланомы ABCD

Зноскі

  1. Надзея Нікалаева. Як не праміргаць меланому // Краіна здароўя. — 24 лістапада 2010. — № 61 (230). — С. 3.
  2. Святлана Барысенка. Траўмуецца радзімка? Тэрмінова выдаляйце // Краіна здароўя. — 16 снежня 2010. — № 67 (234). — С. 6.
  3. Дыягностыка меланомы ABCD

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анкадэрматалогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Карцыномы
Катэгорыя·Злаякасныя новаўтварэнні скуры