wd wp Пошук:

Медаль да 40-х угодкаў Другога Усебеларускага кангрэсу

Медаль да 40-х угодкаў Другога Усебеларускага Кангрэсу — медаль, прысвечаны саракавой гадавіне Другога Усебеларускага кангрэсу і выдадзены прыхільнікамі Беларускай цэнтральнай рады ў ЗША ў 1984 годзе. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМа.

Апісанне

На бронзавым медалі ў цэнтры выява Пагоні і дата «27.6.1944» (дата прывядзення кангрэсу), а вакол надпіс: «1984 — 40-ыя ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу». На адваротным боку ў цэнтры партрэт Радаслава Астроўскага і гады ягонага жыцця «1887» і «1976», а ўверсе і ўнізе надпіс «Радаслаў Астроўскі Прэзыдэнт БЦР».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская дыяспара
Катэгорыя·1984 год у ЗША
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі