wd wp Пошук:

Медаль Ушакова

Меда́ль Ушако́ва — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 3.03.1944 «Аб заснаванні ваенных медалёў: медаль Ушакова і медаль Нахімава».

Медаль выкананы па праекту архітэктара М. А. Шэпілеўскага.

Статут медаля Ушакова

Медалём Ушакова ўзнагароджваліся матросы і салдаты, старшыны і сяржанты, мічманы і прапаршчыкі Ваенна-Марскога Флоту і марскіх частак пагранічных войскаў за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны на марскіх тэатрах, як у ваенны, так і ў мірны час.

Узнагароджанне медалём Ушакова ажыццяўлялася за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:

Медаль Ушакова носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».

Апісанне медаля Ушакова

Медаль Ушакова з серабра. Ён мае форму круга дыяметрам 36 мм з выпуклым борцікам, у сярэдзіне якога змешчана рэльефная пагрудная выява Ф. Ф. Ушакова, абрамленая па акружнасці выпуклымі кропкамі. Уверсе, па акружнасці, — надпіс выпуклымі літарамі: «Адмирал Ушаков». Унізе, пад рэльефным малюнкам Ушакова, — дзве лаўровыя галіны, злучаныя перакрыжаванай стужкай. Круг медалі накладзены на якар. На адваротным боку — нумар медаля. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай блакітнага колеру з белымі і сінімі палоскамі ўздоўж краёў. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2 мм, шырыня сіняй палоскі — 1, 5 мм. Зверху стужкі, ад верхніх кутоў калодкі да ушку медалі, мацуецца якарны ланцуг.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Медалі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта