wd wp Пошук:

Старшыня Еўрапейскага савета

Старшыня Еўрапейскага савета або Прэзідэнт Еўрапейскай рады[1] — адзін з вышэйшых чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, галоўны прадстаўнік ЕС на міжнароднай арэне. Бягучы старшыня — Шарль Мішэль.

Гісторыя

З 1975 па 2009 год пазіцыя кіраўніка Еўрапейскага савета была неафіцыйнай, яе аўтаматычна займаў на паўгода кіраўнік дзяржавы або ўрада краіны, якая была галоўнай ў савеце. Згодна з Лісабонскай дамовай Еўрапейскі савет абірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін. У выпадку неабходнасці Еўрапейскі савет можа вызваліць ад дадзенай пасады старшыню, для гэтага таксама патрабуецца кваліфікаваная большасць[2].

19 лістапада 2009 года на Еўрапейскім савеце першым яго старшынёй быў абраны бельгіец Херман ван Рампёй. Ван Рампей ўступіў у пасаду 1 снежня 2009 года, калі ў сілу ўступіў Лісабонскі дагавор. Яго першы тэрмін скончыўся 31 мая 2012 года[3]. 1 сакавіка 2012 года Херман Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года па 30 лістапада 2014-га.

Абавязкі

Згодна з артыкулам 15.6[4] бягучай версіі Дамовы аб Еўрапейскім саюзе ў абавязкі старшыні Еўрапейскага савета ўваходзіць:

Зноскі

  1. Президент Евросовета смотрит в будущее с оптимизмом. Архівавана 30 снежня 2010.
  2. Consolidated version of the Treaty on European Union.
  3. http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/en/ec/111607.pdf Официальное заявление Европейского совета о мерах принятых для введения в силу Лиссабонского договора (англ.
  4. Consolidated version of the Treaty on European Union.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інстытуты Еўрапейскага саюза