wd wp Пошук:

Мверу-Вантыпа

Мверу-Вантыпа (англ.: Mweru Wantipa, ад суахілі: Mweru-wa-Ntipa «возера гразі») — возера на паўночным усходзе Замбіі.

Знаходзіцца на плато на вышыні 921 м. Знакаміта моцнымі ваганнямі ўзроўню вады і мінералізацыі. У пачатку XX ст. практычна знікла і ўяўляла сабою сетку балот. У 2005 г. водная паверхня складала 1500 км². Глыбіня да 5 м. Берагі забалочаныя. На паўночным беразе вылучаюцца зараснікі хмызнякоў Ітыгі-Сумбу.

У мінулым возера з’яўлялася важным цэнтрам рыбалоўства. У нашы дні разам з прылеглымі тэрыторыямі ўваходзіць у склад аднайменнага нацыянальнага парка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Афрыкі
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Замбіі
Катэгорыя·Азёры Замбіі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта