wd wp Пошук:

Мваі Кібакі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мваі Кібакі (англ.: Mwai Kibaki; 15 лістапада 1931, Гатуяіні, Кенія — 21 красавіка 2022[5]) — прэзідэнт Кеніі з 30 снежня 2002 па 9 красавіка 2013, змяніў на пасадзе папярэдняга кіраўніка дзяржавы з 1978 года Даніэля арапа Моі.

Кібакі раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта (1978—1988), а таксама шэраг іншых высокіх пастоў ва ўрадзе Кеніі, уключаючы пасады міністра фінансаў (1978—1981), міністра ўнутраных спраў (1982—1988) і міністра аховы здароўя (1988—1991).

У 2005 годзе Кібакі няўдала правёў рэферэндум па стварэнні ў краіне пасады прэм’ер-міністра. На прэзідэнцкіх выбарах 27 снежня 2007 года ён атрымаў перамогу з нязначнай перавагай над лідарам апазіцыі Раілай Адзінгай, што дало апошняму нагоду аспрэчыць вынікі выбараў. Гэта прывяло да пагромаў і міжэтнічных чыстак, у выніку загінула больш за 2500 чалавек. Пры пасрэдніцтве старшыні Афрыканскага саюза прэзідэнта Танзаніі Джакаі Кікветэ і былога генеральнага сакратара ААН Кофі Анана канфлікт быў урэгуляваны стварэннем кааліцыйнага ўрада і прызначэннем Раілы Адзінгі на створаную пасаду прэм’ер-міністра.

Зноскі

  1. Mwai Kibaki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mwai Kibaki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. выгрузка даных Freebase — Google.
  4. Kenya: Mwai Kibaki, former president, is dead
  5. Kenya Vice President, Emilio Stanley Mwai Kibaki Dies At 90(нявызн.) .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Найробі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай правінцыі (Кенія)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Макерэрэ
Катэгорыя·Прэзідэнты Кеніі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя