wd wp Пошук:

Ма Юань

Ма Юань (馬遠; 11601225) — кітайскі мастак-жывапісец эпохі Сун.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і прыдворных жывапісцаў у правінцыі Шаньсі. Быў членам Імператарскай акадэміі. Мастаком стаў і яго сын Ма Лінь.

Творчасць

Ма Юань. Вясной на горнай сцяжыне

Дзеяч акадэміі жывапісу ў Ханчжоў. Паслядоўнік Лі Тана. Вядомы сваімі лаканічнымі манахромнымі краявідамі (туш, акварэль). Жывапісная манера яго і Ся Гуя атрымала назву школы Ма-Ся. Яго пэндзлю належаць карціны «Поўня», «Адзінокі рыбак на зімовым возеры», «Дажджлівы дзень у гарах», «Вясной на горнай сцяжыне» і іншыя.

Ствараў манахромныя з тонкай падфарбоўкай пейзажы («Адзінокі рыбак на рацэ ў халодны час») і кампазіцыі жанру «птушкі-кветкі» («Кветкі слівы, камяні і дзікія качкі ў горным патоку»), якія вызначаюцца філасофска-сузіральным ладам, абагульненасцю форм, манерай пісьма рэзкімі шырокімі мазкамі, новай для кітайскага жывапісу асіметрычнасцю кампазіцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Ma Yuan, // https://www.epdlp.com/pintor.php?id=9979
  2. 1 2 Yuan Ma // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1160 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1225 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ханчжоу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Кітая
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта