Лі Тан, Сі Гу (李唐; 1050 — каля 1130) — кітайскі жывапісец. Вядучы дзеяч акадэмій жывапісу ў Кайфыне і Ханчжоў.
Творчасці характэрны пераход ад суровых манахромных ландшафтаў, поўных эпічнай велічы, да сціплых лірычных вясковых пейзажаў са сцэнамі народнага побыту. Працаваў таксама ў гістарычным і бытавым жанрах. Сярод твораў: «Храм каля ракі ў летнюю пару», «Вячэрні зыб на восеньскай рацэ», «Вясковы лекар» і інш.