wd wp Пошук:

Маі-Ндомбэ

Ма́і-Ндо́мбэ[1] (фр.: Lac Mai-Ndombe; ранейшая назва — Возера Леапольда) — прэснаводнае возера ў заходняй частцы басейна ракі Конга, на паўночным захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Плошча паверхні 2300 (2300—8200[2]) км². Даўжыня складае каля 130 кіламетраў. Глыбіня 2,5—7[2] м. Размешчана на балоцістай нізіне. На поўначы ў возера ўпадае рака Латоі. Як і іншыя азёры басейна Конга, Маі-Ндамбэ з’яўляецца астаткам гіганцкага бяссцёкавага возера. З возера Маі-Ндомбэ выцякаюць рэкі Лукені і Касаі, якія ўпадаюць затым у Конга (сцёк у раку Фімі[2]).

Маі-Ндомбэ ў 1882 годзе адкрыў Генры Мортан Стэнлі падчас яго даследчай экспедыцыі 1879—1884 гг.

Зноскі

  1. Націск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 163. — 671 с. с илл.
  2. 1 2 3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 163. — 671 с. с илл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга