Ма́і-Ндо́мбэ[1] (фр.: Lac Mai-Ndombe; ранейшая назва — Возера Леапольда) — прэснаводнае возера ў заходняй частцы басейна ракі Конга, на паўночным захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Плошча паверхні 2300 (2300—8200[2]) км². Даўжыня складае каля 130 кіламетраў. Глыбіня 2,5—7[2] м. Размешчана на балоцістай нізіне. На поўначы ў возера ўпадае рака Латоі. Як і іншыя азёры басейна Конга, Маі-Ндамбэ з’яўляецца астаткам гіганцкага бяссцёкавага возера. З возера Маі-Ндомбэ выцякаюць рэкі Лукені і Касаі, якія ўпадаюць затым у Конга (сцёк у раку Фімі[2]).
Маі-Ндомбэ ў 1882 годзе адкрыў Генры Мортан Стэнлі падчас яго даследчай экспедыцыі 1879—1884 гг.