Мая Крысталінская (руск.: Майя Владимировна Кристалинская; 24 лютага 1932, Масква — 19 чэрвеня 1985) — савецкая эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1974).
Спявала ў хоры Цэнтральнага дома дзяцей чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам Ісаака Дунаеўскага. Скончыла Маскоўскі авіяцыйны інстытут, працавала на заводзе інжынерам-эканамістам, удзельнічала ў завадской самадзейнасці. У 1957 годзе стала лаўрэатам VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, на якім выступала з самадзейным ансамблем «Першыя крокі» пад кіраўніцтвам Юрыя Саульскага. У 1959—1960 гадах працавала салісткай у джаз-аркестры Алега Лундстрэма. З 1961 года — салістка Масканцэрта. У апошнія гады жыцця спявачка перакладала з нямецкай мовы кнігу Марлен Дытрых «Разважанні». Кніга выйшла ў СССР ужо пасля смерці Маі Крысталінскай.
Мая Крысталінская пахаваная ў Маскве на Данскіх могілках.
Тэмы гэтай старонкі (22):