wd wp Пошук:

Мая Аляксандраўна Кучэрская

Мая Аляксандраўна Кучэрская (руск.: Ма́йя Алекса́ндровна Куче́рская; 2 мая 1970, Масква) — руская пісьменніца, літаратуразнаўца і літаратурны крытык, калумніст, педагог.

Біяграфія

Нарадзілася 8 кастрычніка 1976 года ў Маскве.

У 1987 годзе скончыла маскоўскую школу № 1567 ў гуманітарным профілі[1]. У 1992 годзе скончыла рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ) па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Затым вучылася на аддзяленні славянскіх моў і літаратуры Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе, якое скончыла ў 1995 годзе.

У 1997 годзе абараніла ў МДУ кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рускае каляднае апавяданне і праблема канона ў літаратуры новага часу». Другую дысертацыю абараніла ў 1999 годзе ў Каліфарнійскім універсітэце на тэму «Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч Раманаў ў рускай культурнай міфалогіі».

Выкладае ў Вышэйшай школе эканомікі ў Маскве, прафесар факультэта філалогіі, дзе вядзе курсы «Сістэма заходняй славеснасці», «Руская літаратура другой паловы XIX стагоддзя» і іншыя. Калумніст газеты «Ведомости».

У 2014 годзе прыняла ўдзел у тэатралізаваных анлайн-чытаннях «Карэніна. Жывое выданне»[2].

Творчасць

Публікуецца як крытык з 1990 года (часопіс «Детская литература»), як празаік з канца 1990-х (часопісы «Волга», «Постскриптум»). У 1998 годзе часопіс «Волга» апублікаваў аповесць «Гісторыя аднаго знаёмства» пра каханне прыхаджанкі да свайго духоўніка, якая пазней лягла ў аснову рамана «Бог дажджу».

Значны рэзананс выклікала першая кніга прозы Кучэрскай «Сучасны патэрык. Чытанне для ўпалых у роспач» — зборнік гісторый, апавяданняў і анекдотаў, прысвечаных сучаснаму жыццю Рускай праваслаўнай царквы. Апублікаваная ўпершыню ў часопісе «Знамя» ў 2004 годзе, у наступным годзе яна выйшла асобным выданнем у выдавецтве «Время», затым неаднаразова перавыдавалася і была ўдастоена Бунінскай прэміі ў 2006 годзе.

У 2005 годзе ў серыі ЖЗЛ таксама была апублікаваная кніга «Канстанцін Паўлавіч», напісаная па матэрыялах дысертацыі.

Перапісаўшы сваю юнацкую аповесць 1996 года, Кучэрская ў 2006 годзе заканчвае раман «Бог дажджу», які выйшаў у 2007 годзе ў выдавецтве «Время» і адзначаны прэміяй «Студэнцкі Букер».

Майя Кучэрская — аўтар шматлікіх навуковых, навукова-папулярных і крытычных артыкулаў у розных выданнях. У яе прафесійныя інтарэсы ўваходзяць масавая культура і літаратура XIX і пачатку XX стагоддзя, міфалогія масавай свядомасьці, сярэднявечная літаратура, еўрапейская літаратура ХХ стагоддзя, сучасная руская проза, творчасць Мікалая Ляскова[3].

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Выпуск 1986-87 учебного года
  2. «Каренина. Живое издание»: 700 человек в прямом онлайн-эфире прочитали роман Толстого
  3. Кучерская Майя Александровна
  4. Кучерская М. Бог дождя: Роман. — М.: Время, 2008. — 319 с. — (Самое время!)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі ВШЭ
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта