wd wp Пошук:

Маша і Мядзведзь

«Маша і Мядзведзь» (руск.: «Маша и Медведь») — папулярны расійскі мультыплікацыйны серыял. Створаны студыяй Анімакорд з дапамогай трохмернай графікі. Прэм’ера адбылася 7 студзеня 2009 года.

Ідэя праекта прыдуманая аніматарам Алегам Кузаўкавым 1996 года. Ён убачыў на пляжы дзяўчынку, паводзінамі падобную на героя мультфільма Машу. Таксама Кузаўкоў натхняўся мультсерыялам «Том і Джэры». Ідэя сюжэта базуецца на аднайменнай рускай народнай казцы «Маша і Мядзведзь».

У 2011 годзе выйшаў першы спін-оф пад назваю «Машыны казкі», які складаецца з 26 серыяй па матывам рускіх народных казак. У 2014 годзе выйшаў другі спін-оф пад назваю «Машыны страшылкі».

Сюжэт

Дзяўчынка Маша выпадкова аказваецца ў доме Мядзведзя, што жыве ў лесе. Яна ўчыняе там беспарадак, Мядзведзь ад гэтага ў роспачы. Ён спрабуе пазбавіцца ад непажаданай госці і адвозіць яе далей ад дома. Уначы ён пачынае хвалявацца за дзяўчынку і адпраўляецца на яе пошукі. Не знайшоўшы яе, Мядзведзь сумны вяртаецца дадому і знаходзіць там Машу. З гэтага моманту Маша і Мядзведзь — лепшыя сябры. Маша часта наведвае Мядзведзя, а той спрабуе яе выхоўваць.

З трэцяга сезона Маша падрастае і становіцца трохі больш адказнай. Цяпер яна радзей бывае ў Мядзведзя і больш займаецца сваімі справамі дома. Жыхары лесу і без яе пачынаюць сваволіць і трапляць у розныя непрыемнасці, а Маша дапамагае ім выблытацца.

Дыстрыбуцыя

Мультфільм «Маша і Мядзведзь» транслюецца на тэлеканалах Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Іспаніі, Канадзе, краінах Лацінскай Амерыкі і Сярэдняга Усходу.

З 2015 года серыял існуе ў фармаце інтэрактыўнага паўнаметражнага анімацыйнага фільма, дзе героі ўзаемадзейнічаюць з гледачамі.

Галоўныя героі

Другарадныя персанажы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мультфільмы 2009 года
Катэгорыя·Мультсерыялы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу