wd wp Пошук:

Маціяс Платцэк

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Маціяс Платцэк (ням.: Matthias Platzeck; нар. 29 снежня 1953, Патсдам) — нямецкі палітык, прадстаўнік СДПГ, прэм’ер-міністр Брандэнбурга з 26 чэрвеня 2002 года па 28 жніўня 2013 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача, скончыў Універсітэт Ільменаў у 1978 годзе па спецыяльнасці «біямедыцынская кібернетыка», пасля чаго працаваў у Інстытуце гігіены ў Карл-Маркс-Штаце і ў бальніцы Бад-Фраенвальдэ, а ў 1982 годзе ўзначаліў дэпартамент экалагічнай гігіены ў гігіенічным агенцтве ў Патсдаме. У маі 1989 года Маціяс Платцэк уступіў у ЛДПГ, але неўзабаве выйшаў з партыі. У 1989 годзе Платцэк стаў адным з заснавальнікаў экалагічнай арганізацыі ARGUS, якая ўвайшла ў склад асацыяцыі «Зялёная ліга» (ням.: Grüne Liga), ад якой у лютым-чэрвені 1990 года ўваходзіў у склад урада ГДР як міністр без партфеля, а таксама быў выбраны ў Народную палату, дзе стаў парламенцкім сакратаром Альянсу 90. У кастрычніку 1990 года Платцэк быў выбраны ад гэтай партыі ў ландтаг Брандэнбурга і ў 19901998 гадах займаў пасаду міністра па справах навакольнага асяроддзя. Пасля аб’яднання экалагістаў ФРГ у адну партыю ў 1993 годзе Платцэк не ўвайшоў у яе склад і далучыўся ў 1995 годзе да СДПГ. У 1998 годзе Платцэк быў выбраны мэрам Патсдама, а ў 2000 годзе — главой зямельнага аддзялення СДПГ, у 2002 годзе змяніўшы Манфрэда Штольпэ на пасадзе главы ўрада Брандэнбурга, сфарміраваўшы кааліцыю з ХДС.

У 20042005 гадах Платцэк быў старшынёй бундэсрата. У лістападзе 2005 года пасля няўдалых парламенцкіх выбараў Платцэк стаў новым старшынёй СДПГ, але з-за ўзмацнення глухаты ўжо ў красавіку 2006 года падаў у адстаўку.

29 ліпеня 2013 года Платцэк заявіў пра сваю адстаўку з усіх пасад, які ён займаў, па стане здароўя з 28 жніўня 2013 года. На пасаду прэм’ер-міністра Брандэнбурга ён прапанаваў кандыдатуру Дзітмара Войдке.

Заявы

Увосень 2014 года Платцэк выступіў з заявай, у якой выказаў сумнеў, што Усход Украіны вернецца пад кантроль Кіева, а таксама заклікаў Захад прызнаць далучэнне Крыма да Расіі[4].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #114200971 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 5 6 Matthias PlatzeckBrandenburgische Landeszentrale für politische Bildung. Праверана 24 чэрвеня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #114200971 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкі палітык запатрабаваў прызнаць далучэнне Крыма да Расіі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Міністры ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі гарадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Патсдаме
Катэгорыя·Старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Народнай палаты ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Патсдам