Мацей Ракеты (польск.: Maciej Rakiety (Rachetti), лац.: Mithias Rakiety; 3 студзеня 1734, Варшава — 3 мая 1797, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 19 ліпеня 1749 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі і гісторыі ў Пултуску. Пасля скасавання папам Кліментам XIV Ордэна езуітаў быў прапаведнікам у Мінску. Каля 1780 г. пераехаў у Расійскую імперыю, дзе Таварыства Ісуса працягвала дзейнічаць са згоды Кацярыны ІІ. З 1782 г. – сакратар Ордэна, адначасова – асістэнт генеральнага вікарыя (з 1785 г.)[1] і прэфект Полацкай друкарні (з 1787 г.)[2][3].