Маце́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Мацеевічы.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сяхновіцкага і Якаўчыцкага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Крыўлянскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Пруск і Якаўчыцы)[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Камянецкага раёна. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Мацеевіцкага сельсавета з Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, Якаўчыцы, у склад Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, цэнтр сельсавета перанесены ў Якаўчыцы, сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі (Якоўчыцкі)[3].