wd wp Пошук:

Махавік чырванеючы

Махавік чырванеючы, або рубінава-ружовы (Xerocomus rubellus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6(8) см, пукатая, потым пляскатая, тонкаапушаная, іншы раз са шчылінкамі, вішнёва-чырвона-бурая або ружова-бураватая, звычайна з аліўкавым адценнем. Мякаць жоўтая, на разрэзе ў ножцы злёгку зелянее. Трубачкі прырослыя, з вуглаватымі порамі, жоўта-аліўкавыя, пры дотыку зелянеюць. Ножка памерам 4—8 х 1—2 см, суцэльная, роўная, каля трубачак жоўтая, каля асновы з вішнёва-чырвоным адценнем. Споры 8—15 х 4—6 мкм, падоўжана-эліпсаідальныя, гладкія, жоўта-аліўкавыя.

Пашырэнне

Немаральны від з еўразійска-афрыканскім арэалам. Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Афрыка. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі від, які трапляецца ў невялікай колькасці і на абмежаваных плошчах.

Месцы росту: дубравы і іншыя шыракалістыя лясы. Пладаносіць адзінкавымі пладовымі целамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Мікарызны сімбіёнт дуба, граба, магчыма ляшчыны. Пладаносіць ва ўмовах умеранага ўвільгатнення. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені-верасні.

Выкарыстанне

Дэкаратыўны малавядомы ядомы грыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыбы Афрыкі
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды