Мафа́льда (Маці́льда) Саво́йская (парт.: Mafalda de Saboia, 1125 — 4 лістапада 1157) — першая каралева Партугаліі.
Была дачкой графа Савойскага Амадэя III. У 1146 выйшла замуж за першага караля Партугаліі Альфонса I. Мела двор у Канавезешы. Нарадзіла семярых дзяцей, памерла параўнальна маладой (па некаторых даных, была забіта мужам з рэўнасці). Пахавана ў манастыры св. Крыжа ў Каімбры.