wd wp Пошук:

Матэя Матэўскі

Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул) — македонскі паэт , журналіст, тэатразнавец і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.

Скончыў філасофскі факультэт універсітэта ў Скоп’е, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 года быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп’е.

Творчасць

Сваім першым паэтычным зборнікам «Дажджы» Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасці, фальклорнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.

Галоўным чынам у зборніку «Ліпа» адчуваецца ўплыў Ф. Г. Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сімвалаў у творчасці Матэўскага з’яўляецца вада як стыхія жыцця, трава як стыхія непаддайнасці і дрэва, камень і корань як сімвалы трывалай лучнасці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў яго творчасці з’яўляецца тэма вяртання ў свет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасць з медытатыўнасцю, сюррэалістычныя метады і рамантыка.

Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Mateja Matevski // https://pantheon.world/profile/person/Mateja_Matevski Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты вянок»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Журналісты Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Постаці паўночнамакедонскага тэатразнаўства
Катэгорыя·Акадэмікі Македонскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Скоп’і
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Паўночнай Македоніі