Матэматы́чнае чака́нне, ці матэматы́чнае спадзява́нне (таксама сярэдняе значэнне) выпадковай велічыні — лікавая характарыстыка выпадковай велічыні X. Абазначаецца MX або EX. Характарызуе размяшчэнне значэнняў велічыні X і роўнае сярэдняму значэнню яе размеркавання. З закона вялікіх лікаў вынікае, што сярэдняе арыфметычнае значэнне велічыні X пры павелічэнні колькасці выпрабаванняў прыбліжаецца да MX.
Паняцце матэматычнага чакання ўзнікла ў 18 ст. ў сувязі з тэорыяй азартных гульняў: калі выйгрышы гульца прымаюць значэнні X1, X2, …, X**n з імавернасцямі p1, p2, …, p**n, дзе p1 + p2 + … + p**n = 1, то яго чаканы выйгрыш за гульню роўны MX = X1p1 + X2p2 + … + Xnp**n (адсюль назва).