wd wp Пошук:

Матыльніцы

Матыльніцы (Psychodidae) — сямейства насякомых падатраду даўгавусых атраду двукрылых. Дробныя камарыкі (даўжыня 1-4 мм), якія нагадваюць мініяцюрных начных матылькоў. Каля 2867 відаў у 115 родах у сусветнай фаўне[1].

Арэал

Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары; у СНД каля 200 відаў, галоўным чынам на поўдні.

Спосаб жыцця

Лічынкі жывуць у гнілых раслінных рэштках, некаторыя ў вадзе. Ёсць сінантропныя віды, якія насяляюць у вільготных памяшканнях, напрыклад у ванных пакоях і падвалах. Вядомыя мірмекафільныя віды: Trichomyia myrmecophila, Quatiella truncata, Trichomyia annae, Lutzomyia texana, Nemapalpus mopani, Alepia longinoi.

Найстаражытныя прадстаўнікі сямейства вядомыя з ранняй юры Германіі, прадстаўнікі сямейства адзначаны таксама ў крэйдавых ліванскім і бірманскім бурштынах.

Зноскі

  1. Catalogue of Life: Семейство Psychodidae Архівавана 21 кастрычніка 2020. Проверено 29 марта 2014 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Матыльніцы
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды