wd wp Пошук:

Матлава

Матлава (польск.: Motława, ням.: Mottlau) — рака ў Паморскім ваяводстве Польшчы, прыток Мёртвай Віслы.

Цячэ тэрыторыяй Старагардскага паазер’я і Жулаваў праз Старагардскі, Тчэўскі і Гданьскі паветы і горад Гданьск.

Вадазбор ракі размешчаны таксама ў Кашубскім паазер’і. Рака выцякае з Ракіцкага возера, размешчанага ў Старагардскім паазер’і, на паўднёвы захад ад Тчэва.

Рака працякае праз Гданьск, дзе з сярэднявечча на рацэ знаходзіўся марскі порт.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора