wd wp Пошук:

Масіма Луонга

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Масіма Луонга (англ.: Massimo Luongo; нар. 25 верасня 1992, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Мідлсбра». Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі (2014—2019).

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Сіднеі. У футбол пачаў гуляць у прыватнай каталічнай школе. У 2011 годзе падпісаў дагавор з англійскім клубам «Тотэнхэм Хотспур», дзе выступаў за акадэмію клубу. З 2012 па 2013 гады знаходзіўся ў арэндах у клубах «Іпсвіч Таўн», а потым «Суіндан Таўн». Апошні з клубаў выкупіў правы на іграка 31 жніўня 2013 года. Клуб заплаціў кампенсацыю «Тотэнхэму» ў памеры 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

28 мая 2015 года Луонга разам з аднаклубнікам Бенам Глэдвінам перайшоў у «Куінз Парк Рэйнджэрс». Абодва іграка падпісалі трохгадовыя кантракты.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Шэфілд Уэнсдэй». Застаўся ў камандзе пасля таго, як у 2021 годзе ён выбыў у Лігу 1, аднак па заканчэнні сезона 2021/22 пакінуў клуб. У верасні 2022 года далучыўся да «Мідлсбра».

Міжнародная кар’ера

Праз сваё паходжанне Масіма мог выступаць за зборныя Італіі, праз бацьку, і Інданезіі, праз маці. У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Аўстраліі, а ў сакавіку 2014 года дэбютаваў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся для аўстралійцаў паражэннем з лікам 3:4.

Дасягненні

Аўстралія:

Зноскі

  1. Massimo Luongo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Massimo Luongo // FBref.com
  3. Massimo Luongo // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіднеі
Катэгорыя·Ігракі ФК Іпсвіч Таўн
Катэгорыя·Футбалісты Аўстраліі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэфілд Уэнсдэй
Катэгорыя·Ігракі ФК Мідлсбра
Катэгорыя·Ігракі ФК Суіндан Таўн
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аўстраліі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы