wd wp Пошук:

Мастоцкі сельсавет

Масто́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Масток.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Машанацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[1]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[3], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].

Склад

Станам на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў, пасля ўзбуйнення — 17 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[3]
Агееўка вёска 44
Грыбаны вёска 311
Зарудзееўка* вёска   48
Калясішча вёска 32
Кастрыцы вёска 34
Кругі вёска 54
Макаранцы* вёска 301
Макаўня вёска 40
Макрусінка вёска 13
Масток аграгарадок 592
Мацееўшчына вёска 48
Машанакі* вёска 85
Мішкаўка* вёска 32
Паўлаўка вёска 33
Русінка вёска 16
Фойна вёска 40
Шапчыцы вёска 52
* — да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Мастоцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна