Масто́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Масток.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Машанацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[1]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[3], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].
Станам на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў, пасля ўзбуйнення — 17 населеных пунктаў (23.12.2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[3] | ||
---|---|---|---|---|
Агееўка | вёска | 44 | ||
Грыбаны | вёска | 311 | ||
Зарудзееўка* | вёска | 48 | ||
Калясішча | вёска | 32 | ||
Кастрыцы | вёска | 34 | ||
Кругі | вёска | 54 | ||
Макаранцы* | вёска | 301 | ||
Макаўня | вёска | 40 | ||
Макрусінка | вёска | 13 | ||
Масток | аграгарадок | 592 | ||
Мацееўшчына | вёска | 48 | ||
Машанакі* | вёска | 85 | ||
Мішкаўка* | вёска | 32 | ||
Паўлаўка | вёска | 33 | ||
Русінка | вёска | 16 | ||
Фойна | вёска | 40 | ||
Шапчыцы | вёска | 52 | ||
* — да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце |