wd wp Пошук:

Маства

Маства́, у верхнім і сярэднім цячэнні Льва — рака ў Ровенскай вобласці Украіны і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сцвіга (басейн Дняпра). Даўжыня 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбору 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 ‰, у Беларусі 0,01 %.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца ў Ракытніўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля вёскі Кароцічы Столінскага раёна.

Даліна невыразная, у высокай плыні месцамі трапецападобная. Абалона двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у нізкай плыні каналізаванае.

У басейне ракі возера Аляшное.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Басейн Маствы
Катэгорыя·Рэкі Столінскага раёна