Маставікі́[1] (трансліт.: Mastaviki, руск.: Мостовики) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства[2].
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3].