wd wp Пошук:

Маслакоўскі сельсавет

Маслако́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Маслакі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Горацкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[1], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Маслакоўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе