wd wp Пошук:

Маскоўскія Трыўмфальныя вароты

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трыўмфальныя вароты.

Маскоўскія Трыўмфальныя вароты — трыўмфальная арка, збудаваная ў 18341838 гг. у Санкт-Пецярбургу па праекце В. П. Стасава ў гонар пераможнага заканчэння руска-турэцкай вайны (18281829 гг.). Размешчаны на скрыжаванні Маскоўскага і Лігаўскага праспектаў, на плошчы Маскоўскія Вароты(руск.) бел.[1].

Гісторыя

У 1936 годзе Маскоўскія вароты былі разабраны з мэтай рэалізацыі ідэі пераносу цэнтра горада на поўдзень з галоўнай плошчай каля Дома Саветаў на Маскоўскай плошчы.

Маскоўскімі варотамі ў рамках гэтага праекта збіраліся ўпрыгожыць планаваны парк[2].

У 19591960 гг. вароты былі адноўлены на ранейшым месцы ў варыянце 1936 года як гістарычны і архітэктурны помнік (архітэктары Я. М. Пятрова(руск.) бел. і І. Г. Капцюг).

У маі 1965 года плошча каля Маскоўскіх варот была пераназвана ў Маскоўскую. У кастрычніку 1968 года была адноўлена гістарычная назва — плошча зноў стала звацца Маскоўскія Вароты.

Назва «Маскоўскія вароты» таксама носіць пабудаваная ў 1961 годзе станцыя метро, вестыбюль якой (убудаваны ў чатырохпавярховы будынак) знаходзіцца на плошчы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Горбачевич К. С. , Хабло Е. П. Почему так названы?:Справочник. — СПб, Норинт, 2006
  2. Пецярбургскі метрапалітэн. Лінія 2, Станцыі і тунэлі на сайце Санкт-Пецярбургская інтэрнэт-газета

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Трыўмфальныя аркі
Катэгорыя·Брамы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Помнікі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга