wd wp Пошук:

Лігаўскі праспект

Лігаўскі праспект (руск.: Ли́говский проспект; да 1956 года — Лігаўская вуліца) — магістраль паміж вуліцай Някрасава і Маскоўскі праспектам. Пракладзены па трасе засыпанага ўчастка Лігаўскага канала (адсюль назва). У XVIII—XIX стагоддзях у раёне сучаснага Лігаўскага праспекта стаялі рамізніцкія двары, чайныя і г.д. У 1848—1851 гадах пабудавана Крыжаўздвіжанская царква, у 1869 годзе — Дзіцячая бальніца прынца Ольдэнбургскага (арх. Ц. А. Кавос), цяпер Дзіцячая бальніца № 19 імя Раўхфуса (д. 8), у 1870—1871 гадах — Евангелісцкая бальніца (цяпер Фтыязіпульманалагічны інстытут, д. 2—4). У 1910—1911 гадах пабудаваны дом 44 (арх. С. П. Галензоўскі, І. А. Прэтра), у 1913—1914 гадах — дом 91 (арх. А. Л. Лішнеўскі). У доме 215 знаходзілася бібліятэка імя М. Горкага. На Лігаўскім праспекце жылі Ф. М. Дастаеўскі (д. 25), В. Г. Караленка (д. 29). У 1967 годзе была пабудаваная Канцэртная зала «Кастрычніцкая». У 1988 годзе ў д. 73 адкрыты музей хлебапякарскай справы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Праспекты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта