wd wp Пошук:

Масавыя забойствы ў Імбасэнейты

Масавыя забойствы ў Імбасэнейты — масавыя забойствы, здзейсненыя ў снежні 2020 года ў варэдзе (раёне) Імбасэнейты (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Разня была ажыццёўлена вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі, якія забілі тут каля 112 чалавек. Пад удар трапілі адміністрацыйнаы цэнтр Нэбэлета і прылеглыя вёскі: Май Небры, Мер’ета, Май Ціум, Міс’ема, Ады Аргета, Ады Хедэн, Азмера, Цэфцэф, Сегух, Цэдыя, Лхмет, Ады Хала. Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў, у сакавіку 2021 года было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека. Урад Эрытрэі адмаўляе свой удзел у масавых забойствах.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Снежань 2020 года
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе
Катэгорыя·2020 год у Эфіопіі