wd wp Пошук:

Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён

Асноўны артыкул: Тыграйскі канфлікт Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён — масавае забойства, здзейсненае 15 снежня 2020 года ў Эфіопіі падчас вайны ў Тыграі. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), 750 чалавек, будучы ў царкве Маці Божай Марыі Сіёнскай (царква Марыям Цыён) у Аксуме, былі гвалтоўна выгнаны з храма і расстраляны ўрадавай арміяй і саюзнымі баевікамі Фано на плошчы перад будынкам[1][2][3]. Перад забойствамі адбыўся канфлікт паміж грамадзянскімі і ваеннымі, так як людзі ў царкве меркавалі, што салдаты, якія размясціліся на суседняй плошчы, хацелі забраць Каўчэг Запавету — хрысціянскую рэліквію, якая, згодна з сцвярджэннем Эфіопскай праваслаўнай царквы, захоўваецца менавіта ў Марыям Цыён. Вернікі, не правільна зразумеўшы дзеянне ваеннаслужачых, паспрабавалі аказаць ім супраціў, на што апошнія адказалі агнём, а затым і мэтанакіраванай расправай[3][4].

Паколькі 11 студзеня 2021 года ўведзена забарона на ўезд журналістаў у рэгіён Тыграй, навіны аб гэтых падзеях упершыню з’явіліся праз больш чым два тыдні[4].

У адказ на бойню ў царкве Маці Божай Сіёна, прадстаўнік МЗС Польшчы заявіў: «Мы рашуча асуджаем вінаватых у гэтым варварскім злачынстве, здзейсненым у месцы адпраўлення культу. Мы чакаем, што эфіопскія ўлады неадкладна зробяць усё магчымае, каб высветліць яго абставіны і пакараць вінаватых». Польшча таксама заклікала бакі канфлікту ўстрымлівацца ад гвалту і паважаць правы чалавека, забяспечваць бяспеку грамадзянскага насельніцтва і належным чынам абараняць месца адпраўлення культу і свабоду рэлігіі[5].

Зноскі

  1. Situation Report EEPA HORN No. 50 – 09 January 2021(нявызн.). Europe External Programme with Africa (9 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021. Праверана 9 студзеня 2021.
  2. Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021(нявызн.). Europe External Programme with Africa (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
  3. 1 2 Situation Report EEPA HORN No. 53 – 12 January 2021(нявызн.). Europe External Programme with Africa (12 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  4. 1 2 Massacre at Tigray’s Mariam of Zion cathedral in Aksum(нявызн.). Eritrea Hub (11 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2021.
  5. Polish statement regarding the massacre in front of the Church of Our Lady Mary of Zion in Aksum.(нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·2020 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Падзеі 15 снежня
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Снежань 2020 года