wd wp Пошук:

Масавае забойства ў Агасагу і Велінгара

Масавыя забойствы ў Агасагу і Велінгара — серыя нападаў, якія адбыліся 23 сакавіка 2019 года, падчас якіх баевікі забілі каля 160 прадстаўнікоў народа фульбэ ў цэнтральнай частцы Малі. Напады адбыліся пасля таго, як урад Малі абвясціў аб знішчэнні пакінутых груп ісламістаў у краіне. Асабліва пацярпелі вёскі Агасагу і Велінгара[1][2][3][4][5].

Перадгiсторыя

Пастухі народа фульбэ ўступалі у канфлікт з іншымі этнічнымі групамі Малі за магчымасць пасвіць жывёлу на пэўнай тэрыторыі і доступу да вады[6][7]. Гэтыя канфлікты абвастрыліся з-за кліматычных зменаў, дэградацыі глебаў і ростам насельніцтва[8] Паводле дадзеных выдання African Arguments толькі невялікая частка народа фульбэ актыўна падтрымлівае ісламісцкія групы, але іншыя народы Малі не падзяляюць гэта меркаванне і часта асацыююць фульбе з тэрарыстамі[8].

Напады

Напады адбыліся ў вёсках Агасагу і Велінгара, населенымі прадстаўнікамі фульбэ. Па словах мясцовых малiйскiх чыноўнікаў, атакi былі здзейснены паляўнічымі народа дагонаў, якія былі ўзброены агнястрэльнай зброяй і мачэтэ[9]. Нападаючыя дагоны абвінавацілі жыхароў вёсак ў сувязях з джыхадзістамi і заявілі, што атака была прадпрыняты як помста за напад Аль-Каіды на ваенную базу ў Малі на мінулым тыдні, у выніку якога загінулі 23 малiйскiх салдата. Па словах відавочцаў, амаль усе хаты ў вёсках былі спалены дашчэнту[7].

Па выніках атакі былі забітыя 160 чалавек[1].

Наступствы

Пасля нападаў прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта звольніў начальніка штаба арміі генерала М’Бембу Мусу Кейту і камандзіра сухапутных войскаў генерала Абдрахаманэ Бэбі[10]. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла, што 26 сакавіка 2019 года накіруе следчую групу на месца злачынства[11]. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта загадаў, каб дагонская міліцыя Dan Na Ambassagou, адказная за напад, была скасавана[8]. Арганізацыя Human Rights Watch таксама абвінаваціла Dan Na Ambassagou у тым, што яна нясе адказнасць за масавыя забойствы, хоць кіраўнік міліцыі гэта адмаўляе[2].

Спецыяльны дарадца ААН па папярэджанні генацыду Адама Дыенг заявіў, што ў канфлікце прысутнічае этнічны складнік. Ён нагадаў, што 26 сакавіка 2019 гады 6 дагонаў былі забітыя і яшчэ 20 выкрадзеныя меркавана ўзброенымі прадстаўнікамі фульбэ ў вёсках Уаду і Керэ-Керэ[12][13]. 30 сакавіка 2019 года прадстаўнікі праваахоўных органаў Малі затрымалі пецярых падазраваных у нападзе на фульбэ, якія самі раней сталі ахвярамі гвалту[14].

Зноскі

  1. 1 2 Hoije, Katarina. Death Toll From Mali Attacks Climbs to 160, Government Says (нявызн.). Bloomberg (26 сакавіка 2019). Праверана 29 March 2019.
  2. 1 2 Ahmed, Baba. Militia head refutes his group responsible for Mali massacre (нявызн.) (25 March 2019). Праверана 29 March 2019.
  3. Diallo, Tiemoko. At least 134 Fulani herders killed in central Mali’s worst violence yet (нявызн.) (23 March 2019).
  4. Death toll in Mali attack rises to at least 110 (нявызн.) (23 сакавіка 2019).
  5. https://www.kommersant.ru/doc/3923720
  6. Mali: Dozens of civilians killed as farmers and herders clash over land (нявызн.), France 24 (25 June 2018). Праверана 30 March 2019.
  7. 1 2 Mali attack: More than 130 Fulani villagers killed (нявызн.), BBC News (24 March 2019). Праверана 24 March 2019.
  8. 1 2 3 Insiders Insight: Explaining the Mali massacre (нявызн.). African Arguments (26 сакавіка 2019).
  9. More than 100 Fulani massacred as ethnic and jihadist violence escalates in Mali(англ.) . France 24 (23 сакавіка 2019).
  10. Mali sacks top army chiefs, dissolves militia after scores killed (нявызн.). Al Jazeera (24 сакавіка 2019).
  11. UN team to investigate ‘horrific’ massacre in central Mali (нявызн.) (26 сакавіка 2019).
  12. Central Mali: Top UN genocide prevention official sounds alarm over recent ethnically-targeted killings (нявызн.). UN News (28 сакавіка 2019).
  13. Six die in Mali attacks (нявызн.) (28 March 2019).
  14. AfricaNews. Mali arrests five suspects in killing of 157 villagers(англ.) . Africanews.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Падзеі 23 сакавіка
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе
Катэгорыя·Сакавік 2019 года
Катэгорыя·Гісторыя Малі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы