wd wp Пошук:

Мар-Чыкіта

Мар-Чыкі́та (ісп.: Mar Chiquita — «маленькае мора») — буйное бяссцёкавае салёнае возера, размешчанае ў паўночна-заходняй частцы Пампы аргенцінскай правінцыі Кордава. З’яўляецца найбуйнейшым натуральным салёным возерам у Аргенціне.

Возера займае паўднёвую частку западзіны памерам 80 (поўнач-поўдзень) на 45 (захад-усход) км. Паколькі глыбіня возера невялікая (каля 10 м), яго плошча моцна вагаецца ад 2 да 4,5 тыс. км², што адпавядае вышыні над узроўнем мора 66—69 м.

У асноўным Мар-Чыкіта сілкуецца салёнымі водамі ракі Рыа-Дульсэ, якая цячэ з правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра, зліваючыся на поўначы з Рыа-Саладыльё. Тэрыторыя ў ніжнім працягу Рыа-Дульсэ і Мар-Чыкіты забалочаная і населена шматлікімі відамі жывёл, асабліва вадаплаўнымі птушкамі. З паўднёва-заходняга боку возера нерэгулярна падсілкоўваецца рэкамі Рыа-Прымера і Рыа-Сегунда, якія сцякаюць з гор Сьерас-дэ-Кордава, а таксама некалькімі ручаямі. Салёнасць возера Мар-Чыкіта моцна вагаецца — ад 250 г/л падчас нізкай вады да 40 г/л у вільготныя гады (напрыклад, у 1980-я).

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Бяссцёкавыя басейны Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кордава (правінцыя, Аргенціна)
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Аргенціны