wd wp Пошук:

Мары Яхода

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яхода. Мары́ Яхо́да (ням.: Marie Jahoda; 26 студзеня 1907, Вена — 28 красавіка 2001, Сусекс) — аўстрыйскі і брытанскі сацыяльны псіхолаг яўрэйскага паходжання.

Біяграфія

Вучылася ў венскай гімназіі для дзяўчынак. Пачынаючы з падлеткавага ўзросту, Марыя пачала ўдзельнічаць у Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі. У 1928 годзе яна атрымала дыплом настаўніка ў Педагагічнай акадэміі Вены, у 1933 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ў псіхалогіі ў Венскім універсітэце. У Вене пазнаёмілася з настаўнікам і будучым амерыканскім сацыёлагам Полам Лазарсфельдам, за якога выйшла замуж у 1926 годзе. 17 ліпеня 1930 года ў іх нарадзілася дачка Лота. У 1928 годзе Яхода некаторы час знаходзілася ў Парыжы, слухала лекцыі ў Сарбоне.

Разам з мужам Мары выканала шэраг навуковых даследаванняў, некаторыя з якіх апублікавала. У 1933 годзе, атрымаўшы ад Фонду Ракфелера стыпендыю, Лазарсфельд з’ехаў у ЗША, дзе застаўся жыць, бо не мог вярнуцца ў Аўстрыю пасля нацысцкага перавароту 1934 года. У гэтым жа годзе яны развяліся. З 1933 па 1936 год Яхода працавала ў Венскім універсітэце. Адначасова ўдзельнічала ў рэвалюцыйным сацыялістычным падполлі і ў 1936 годзе была арыштаваная за гэтую дзейнасць. З-за міжнароднага ўмяшання яна была вызвалена, у ліпені 1937 года пазбаўленая аўстрыйскага грамадзянства і з’ехала з краіны.

Мары спынілася ў Англіі, пражывала там падчас Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе яна з’ехала ў ЗША. Працавала ў якасці прафесара сацыяльнай псіхалогіі ў Нью-Ёркскім універсітэце, выкладала ў Калумбійскім універсітэце, была навуковым супрацоўнікам Амерыканскага яўрэйскага камітэта.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118866451 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Marie Jahoda // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118866451 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118866451 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. 1 2 Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 651–652. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхолагі ЗША
Катэгорыя·Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Псіхолагі Аўстрыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Псіхолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Заходнім Сусексе