wd wp Пошук:

Марыя Мікалаеўна Самонава

Марыя Мікалаеўна Самонава (нар. 3 чэрвеня 1978, Гомель) — беларуская гісторык.

Біяграфія

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя. Замежная мова (англійская)» у 2000 годзе, магістратуру ў 2009 годзе, аспірантуру пры Рэспубліканскім інстытут вышэйшай школы (2012). Займалася навукова-даследніцай працай ў Стакгольмскім універсітэце. Абараніла дысертацыю «Скандинаво-славянские связи на белорусских землях в IX—XIII вв. (по письменным источникам)» (навуковы кіраўнік А. В. Мартынюк), кандыдат гістарычных навук (2014).

З 2004 года выкладчык факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, кафедры даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі ГДУ імя Ф. Скарыны. Выкладае гісторыю Беларусі і іншыя гістарычныя і грамадазнаўчыя дысцыпліны слухачам падрыхтоўчага аддзялення. Складальніца навучальных праграм, лекцый, тэкстаў. Дацэнт (2020).

Навуковыя зацікаўленасці — гісторыя Беларусі IX—XIII ст.; Полацкае княства; гісторыя старажытнай Русі, гісторыя старажытнай Скандынавіі; эпоха вікінгаў, старажытнаскандынаўскія пісьмовыя крыніцы, методыка выкладання гісторыі ў вышэйшай школе.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы