wd wp Пошук:

Марыя Лупу Радзівіл

Марыя Лупу Радзівіл (рум.: Maria Lupu; 1625, Ясы — 14 студзеня 1660, Львоў) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, дзеячка праваслаўнай царквы ВКЛ.

Паходжанне

Дачка малдаўскага гаспадара Васіле Лупу і Тудоскі Бучэч[3][4]. Яе сястра Раксанда была замужам за сынам Багдана Хмяльніцкага Цімафеем[5][6].

Біяграфія

Марыя атрымала добрую адукацыю, ведала латынь і грэчаскую мову. З будучым мужам Янушам Радзівілам вяла перапіску на польскай мове, падпісваючыся «Maria hospodarowna ziem Moldawskich» (Марыя, дачка гаспадара Зямлі Малдаўскай).

Першай жонкай Януша Радзівіла была Катажына Патоцкая ― унучка гаспадара Малдовы Ераміі Водэ Мовіле. У канцы 1644 года Януш Радзівіл, заручыўшыся падтрымкай караля Уладзіславы IV Вазы і згодай бацькоў нявесты, пасватаўся да Марыі Лупу, паслаўшы ёй скрыні з тканінамі, залатыя і сярэбраныя вырабы[7].

Траецкая царква ў Ясах, дзе вянчаліся Марыя Лупу і Януш Радзівіл

Вяселле адбылася ў лютым 1645 года ў Ясах з удзелам шматлікіх высокіх гасцей, вянчаў маладых кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла[8].

Ад мужа княгіня Марыя Лупу атрымала ў валоданне вёскі Орлю і Любчу ў Навагародскім ваяводстве ВКЛ[9].

Застаючыся, у адрозненне ад пратэстанта-мужа, праваслаўнай, пабудавала ў 1652 годзе ў Кейданах царкву. Падчас руска-польскай вайны 1654—1667, была на баку рускіх, абараняла з сялянамі маёнтак Віжуны ад шведаў[10].

Пасля смерці мужа (1655) спрабавала вярнуць каштоўнасці з свайго пасагу, якія захоўваліся ў скарбніцы Радзівілаў, але стрыечны брат мужа ― слуцкі князь Багуслаў Радзівіл ― ухіліўся ад размовы. Марыя пакінула завяшчанне, у якім адпісала 700 тысяч злотых Пячэрскай лаўры, Успенскаму манастыру ў Заблудуве і двум віленскім манастырам. Яна вызначыла месцам свайго пахавання манастыр у Заблудаве, калі ў віленскім Святадухаўскам манастыры гэта па нейкай прычыне апынецца немагчымым[11].

Князь Багуслаў апратэставаў завяшчанне, спасылаючыся на ўшчамленне правоў сваёй жонкі Ганны Марыі (падчарыцы Марыі Лупу). Пратэст неаднаразова разглядаўся Літоўскім трыбуналам[12], завяшчанне так і не было выканана[13].

Памерла ў Львове. Астанкі былі пахаваныя да 1917 года ў цынкавай труне Слуцкага Трайчанскага манастыра[14].

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Marija Lupu // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 25 красавіка 2022.
  3. Видни български родове. Княз Василий Лупу (нявызн.).
  4. Марыя Лупу на Радаводзе (нявызн.).
  5. Винюкова-Волкова В. Найгарніша дівчина князівства // Подолянин. — Луцк: 2010.
  6. Горобець В, Чухліб Т. Тиміш Хмельницький і Розанда Лупул. Український похід в Молдавію в 50-х роках XVII ст. // Незнайома Кліо. Таємниці, казуси і курйози української історії. Козацька доба. — Київ: Наукова думка, 2004. — С. 310.
  7. Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. — Wilno: Nakładem M. Mindelsohna, 1859.
  8. Widacka H. Mołdawska małżonka Janusza Radziwiłła (нявызн.). Pałac w Wilanowie.
  9. Пазнякоў В. С. Радзівіл Марыя // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.: 2014.
  10. Polski slovnik biograficzny. — Warszawa etc. — Т. 30. — part 3.
  11. Mironowicz A. Monaster Zaśnięcia NMP w Zabłudowie // Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego. — 2007. — С. 16-17.
  12. Археографический сборник документов, относящихся к истории Западной Руси. — Т. 8. — № 81-84.
  13. Ярошевич А. Духовное завещание княгини Марии Радзивилл и православный Слуцк // Обретение образа. Православная белорусская культура в славянском мире. — Мн.: Белорусская Православная Церковь, 2009.
  14. Kalamajska-Saed M. Portrety I zabytki ksiazat Olelkowiczow w Slucku. — Warszawa, 1996.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ясах
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцку
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1660 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Слуцку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных