У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганкель.
Марыя Ганкель (ням.: Marie Hankel; 2 лютага 1844, Шверын — 15 снежня 1929, Дрэздэн) — першая паэтэса на эсперанта[4].
Марыя Ганкель вывучыла мову эсперанта ва ўзросце 61 года[5], пасля чаго актыўна ўлілася ў эсперанта-рух. У 1908 годзе яна стала сааарганізатарам Сусветнага кангрэсу эсперантыстаў у Дрэздэне. У 1909 годзе на літаратурным конкурсе, праведзенага падчас наступнага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Барселоне, яна атрымала першы прыз за свой верш «Сімвал кахання» (La simbolo de amo). Надалей — акрамя літаратурнай дзейнасці — Ганкель да самой смерці кіравала дрэздэнскім эсперанта-клубам, першым старшынёй якога яна з’яўлялася.
Ганкель у сваіх вершах адлюстроўваля ідэалістычныя тэндэнцыі эсперантызма даваеннага часу. Галоўным зборам яе твораў стаў зборнік вершаў і апавяданняў «Пяшчынкі» (Sableroj, 1911).