wd wp Пошук:

Марыя Ганкель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганкель.

Марыя Ганкель (ням.: Marie Hankel; 2 лютага 1844, Шверын — 15 снежня 1929, Дрэздэн) — першая паэтэса на эсперанта[4].

Біяграфія

Марыя Ганкель вывучыла мову эсперанта ва ўзросце 61 года[5], пасля чаго актыўна ўлілася ў эсперанта-рух. У 1908 годзе яна стала сааарганізатарам Сусветнага кангрэсу эсперантыстаў у Дрэздэне. У 1909 годзе на літаратурным конкурсе, праведзенага падчас наступнага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Барселоне, яна атрымала першы прыз за свой верш «Сімвал кахання» (La simbolo de amo). Надалей — акрамя літаратурнай дзейнасці — Ганкель да самой смерці кіравала дрэздэнскім эсперанта-клубам, першым старшынёй якога яна з’яўлялася.

Творчасць

Ганкель у сваіх вершах адлюстроўваля ідэалістычныя тэндэнцыі эсперантызма даваеннага часу. Галоўным зборам яе твораў стаў зборнік вершаў і апавяданняў «Пяшчынкі» (Sableroj, 1911).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116453796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116453796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116453796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Королевич, 1989
  5. Bernhard Pabst, які напісаў падрабязную біяграфію Марыі Ганкель, сцвяржае ў ёй, што будучая паэтэса вывучыла эсперанта менавіта ў 1905 годзе, а не ў 1903, як аб гэтым пішуць асобныя крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Памерлі ў 1929 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Шверыне
Паэты Германіі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі 15 снежня
Паэты XX стагоддзя
Паэты паводле алфавіта
Памерлі ў Дрэздэне
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы
Нарадзіліся 2 лютага
Паэты на эсперанта
Нарадзіліся ў 1844 годзе