wd wp Пошук:

Марыя Відэбек

Марыя Сесілія Відэбек (швед. Maria Cecilia Widebeck; 1 сакавіка 1858 — 5 мая 1929) — шведская мастачка і ілюстратарка тэкстылю, якая дапамагала сваёй сяброўцы Карын Вестберг ажывіць цікавасць да тканін, натхнёных мясцовымі сялянскімі прыёмамі. Працуючы дызайнерам малюнкаў у асацыяцыі «Сябры рамяства», яна разам з Вестберг заснавала тэкстыльную фірму Widebeck och Wästberg, якая вырабляла тканіны з лагатыпам WW. Відэбек зрабіла большасць ілюстрацый, прадстаўленых у кнізе Клінгспора, пра гербы і фамільныя клейноды.[8][9][10]

Біяграфія

Нарадзілася ў Стрэнгнесе 1 сакавіка 1958 года, Марыя Сесілія Відэбек была дачкой святара Сэмюэля Відэбек і яго жонкі Караліны Ульрыкі, народжаная Экмарк. У 1880—1885 гадах яна вывучала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Тэхнічным каледжы ў Стакгольме. Там яна сустрэла сакурсніцу Карын Вестберг, якая стала яе сяброўкай на ўсё жыццё. Разам яны заснавалі тэкстыльную кампанію Widebeck och Wästbeck. Яны разам кіравалі кампаніяй і разам пражылі усё астатняе жыццё.[8][9]

З 1887 года яна працавала ў «Сябрах рамёстваў» (швед. Handarbetets vänner) у якасці дызайнера малюнкаў. Дзякуючы гранту на падарожжа, у 1891 годзе яна разам з Вестберг правяла тры месяцы ў Англіі, дзе яны абодзве праявілі асаблівую цікавасць да працы дызайнера тэкстылю Уільяма Морыса (1834—1896), пасля чаго перанялі яго падыход да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Швецыі.[8][9]

У 1905 годзе Відэбек была прызначана дырэктарам музея і архіва таварыства «Сябры рамяства». Акрамя дызайну тэкстылю, яна працавала са шклом, срэбрам і мэбляй. Аб яе майстэрстве ілюстратара сведчаць каля 4000 малюнкаў гербаў і фамільных клейнодаў, змешчаных у кнізе Карла Арвіда Клінгспора «Sveriges ridderskaps och adels vapenbok».[8][9][11]

Марыя Відэбек памерла ў Стрэнгнесе 5 мая 1929 гада і пахавана на старых могілках (Gamla kyrkogården).[8][9]

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. 1 2 Maria Cecilia Widebeck // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kruse J. Svenskt porträttgalleri : XX. Arkitekter, bildhuggare, målare, tecknare, grafiker, mönsterritare och konstindustrialister — 1901. — С. 177. Праверана 19 студзеня 2020.
  4. 1 2 3 4 5 Maria Cecilia Widebeck 1858-03-01 — 1929-05-05 Textilkonstnär, formgivare Праверана 4 верасня 2020.
  5. Maria Cecilia Widebeck // http://www.oxfordartonline.com/benezit/view/10.1093/benz/9780199773787.001.0001/acref-9780199773787-e-00196813 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Widebeck, Maria CeciliaSvenska gravar. Праверана 4 верасня 2020.
  7. Maria Cecilia Widebeck • Född: 1858-03-01 • Död: 1929-05-05 Праверана 4 верасня 2020.
  8. 1 2 3 4 5 Andersson, Marie Maria Cecilia Widebeck. Svenskt kvinnibiografiskt lexikon (3 верасня 2020). Праверана 21 лістапада 2020.
  9. 1 2 3 4 5 Gisberg, Sofia Maria Widebeck – målade Klingspors vapenbok (Swedish). Heraldik och Vapensköldar (2 мая 2019). Праверана 21 лістапада 2020.
  10. Widebeck, Maria (Swedish). Svenska kvinnor från skilda verksamhetsområden : Biografisk uppslagsbok / (11 кастрычніка 1914). Праверана 21 лістапада 2020.
  11. Gisberg, Sofia Maria Widebeck – målade Klingspors vapenbok (Swedish). Heraldik och Vapensköldar (2 мая 2019). Праверана 21 лістапада 2020.Gisberg, Sofia (2 May 2019). «Maria Widebeck — målade Klingspors vapenbok» (in Swedish). Heraldik och Vapensköldar. Retrieved 21 November 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта